Суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы выдання "Медиа-Полесье"

Суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы выдання "Медиа-Полесье"

Суд Лунінецкага раёна прызнаў экстрэміскай прадукцыяй матэрыялы выдання "Медиа-Полесье", апублікаваныя на сайце. Таксама ў лік экстрэмісцкіх трапілі матэрыялы ў групах сацсетак "ВКонтакте" і "Аднакласнікі".

Пракурор у ліку экстрэмісцкіх назваў, напрыклад, артыкул "Ціханоўскя павіншавала беларускі народ з 2021 годам".

Затое матэрыялы ў Фэйсбуку, Інстаграме і Тэлеграме не былі "ўганараваныя" такім званнем.

Заснавальніца і галоўная рэдактарка выдання Святлана Гарда пракаментавала судовае рашэнне: "Лічым такое рашэнне палітычна матываваным, накіраваным на пераслед незалежнага медыя, якое адлюстроўвае ў сваіх публікацыях рэальную карціну таго, што адбываецца ў рэгіёне, краіне і свеце, а таксама журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю"

Абскарджваць рашэнне Гарда не бачыць сэнсу.

На сёння сайт выдання заблакаваны ў Беларусі, чытаць яго можна праз VPN.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі