Суд разгледзіць справу злачыннай арганізацыі, у якую ўваходзілі 3 праваахоўнікі

Суд разгледзіць справу злачыннай арганізацыі, у якую ўваходзілі 3 праваахоўнікі

Галоўнае следчае ўпраўленне завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў адносінах злачыннай арганізацыі. Зламыснікі працяглы час займаліся продажам у Беларусі праз інтэрнэт асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў пад выглядам курыльных сумесяў і міксаў. Тавар яны набывалі ў Расіі.

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, ачольваў злачынную арганізацыю 30-гадовы жыхар Мінска. Наркагандляры мелі добрую канспірацыю, таму міліцыя доўгі час не магла выйсці на іх след.

Адзначаецца, што сярод 17 абвінавачаных ёсць трое супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Усе яны знаходзяцца за кратамі. Накладзены арышт на іх маёмасць агульнай сумай 2 млрд рублёў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі