Суд у Харкаве прызнаў законным знос помніка Леніну
Мясцоваму гарсавету адмовілі ў задавальненні хадайніцтва з патрабаваннем прыпыніць распараджэнне старшыні Харкаўскай АДА Ігара Балуты.
Згодна з гэтым распараджэннем, помнік Леніну на Плошчы Свабоды ў Харкаве быў выключаны з дзяржаўнага рэестру рухомых помнікаў Украіны і падлягаў дэмантажу.
Суд прызнаў распараджэнне законным
28 верасня актывісты ў часе шматтысячнага мітынгу ў Харкаве спрабавалі знесці 8-метровы помнік правадыру сусветнага пралетарыяту. Увечары таго ж дня старшыня Харкаўскай абласной адміністрацыі Ігар Балута выдаў распараджэнне аб дэмантажы помніка, пра што паведаміў на брыфінгу. Пасля гэтага актывісты з другой спробы знеслі манумент, інфармуе УНІАН.
Фота: REUTERS