Суд у Івацэвічах прызнаў дыскатэку несанкцыянаваным мерапрыемствам
26-гадовы жыхар Івацэвіцкага раёна заплаціць штраф у 700 тысяч рублёў за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Малады чалавек зладзіў 10 ліпеня дыскатэку ў зоне адпачынку на рацэ Шчара. Туды прыйшло каля 400 чалавек і за ўваход кожны заплаціў 20 тысяч рублёў. У судзе малады чалавек патлумачыў, што такім чынам хацеў адзначыць свой дзень народзінаў. Аднак паводле суддзі, ён усё ж павінен быў атрымаць дазвол на арганізацыю дыскатэкі. Вечарынку на беразе ракі кваліфікавалі як парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства альбо пікетавання. Дарэчы, арганізатар адзначыў народзіны 22 чэрвеня, ажно за 18 дзён да гэтай імпрэзы, паведамляе БелаПАН.