Суд у Лазане разгледзеў справу былога брамніка БАТЭ Гутара

Аднак, якое менавіта рашэнне было прынятае, не паведамляецца. Яно будзе агучана пазней, інфармуе "Прессбол". Вядома, што ў Лазане дэлегацыю ФК БАТЭ прадстаўляў гендырэктар клуба Міхаіл Дземянцэвіч, а Аляксандра Гутара — яго агент Алег Яромін.

Нагадаем, 23-гадовы брамнік сёлета вырашыў сыйсці з БАТЭ. Аляксандр Гутар скарыстаўся палажэннем аб трансферах федэрацыі, паводле якога гулец, які на працягу сезона згуляў менш за 10% афіцыйных матчаў клуба, мае права на аднабаковае скасаванне кантракту і пераход у іншую каманду. Адзначым, што кантракт у Гутара з БАТЭ дзейнічаў да 2015 года. Беларуская федэрацыя футбола дазволіла яму датэрмінова разарваць кантракт з барысаўчанамі. Гутар мусіць заплаціць ужо былому свайму клубу 180 тысяч долараў кампенсацыі.

ФК БАТЭ рашэнне па "справе Гутара" не задаволіла. Клуб лічыць, што "шэраг юрыдычна значных аргументаў" не былі прынятыя да ўвагі альбо няправільна трактаваныя. "Неэфектыўна" была падлічаная і сума кампенсацыі, яна аказалася "істотна меншай" за тыя грошы, на якія спадзяваўся клуб. Таму ФК БАТЭ звярнуўся ў Лазану.



Фота — dinamo-minsk.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі