Суд у Віцебску абавязаў 45-гадовага мужчыну плаціць маці аліменты

Суд у Віцебску абавязаў 45-гадовага мужчыну плаціць маці аліменты

У Віцебскую пракуратуру звярнулася 68-гадовая мясцовая жыхарка. Жанчына прасіла прыняць меры да яе 45-гадовага сына. Мужчына жыве з ёй у адной кватэры, але злоўжывае спіртным, не дапамае ў аплаце камунальных паслуг і куплі харчавання. Пры гэтым сын мае сталае месца працы і заробак, які значна пераўзыходзіць пенсію яго маці.

Як паведамляецца на сайце Генпракуратуры, пракурор Віцебска накіраваў у суд пазоў аб спагнанні аліментаў з мужчыны. Згодна з артыкулам 100 Кодэкса аб шлюбе і сям'і, дзеці абавязаныя клапаціцца пра бацькоў і дапамагаць ім. Утрыманне непрацаздольных бацькоў з'яўляецца абавязкам іх паўналетніх працаздольных дзяцей.

Суд Першамайскага раёна Віцебска падтрымаў пазоў пракурора.Сын абавязаны плаціць на ўтрыманне маці аліменты ў памеры 46 рублёў (2 базавых велічыняў) штомесяц. Рашэньне суда набыло законную моц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі