Суддзю КХЛ Паўла Камарова знайшлі ў аэрапорце "Шарамеццева" з прабітай галавой

Павел Камароў. Фота: www.sport-express.ru
Павел Камароў. Фота: www.sport-express.ru

Арбітра Кантынентальнай хакейнай лігі Паўла Камарова знайшлі з чэрапна-мазгавой траўмай на ўзлётна-пасадачным полі ў аэрапорце "Шарамеццева". Камарова знайшоў кіроўца аўтобуса, які падвозіў пасажыраў да самалёта.

Пагрозы жыцця суддзі няма, але ў бліжэйшыя месяцы ён не зможа абслугоўваць матчы КХЛ. Цяпер арбітр знаходзіцца ў шпіталі, паведаміў галоўны суддзя лігі Аляксей Анісімаў.

26 кастрычніка Камароў ў якасці галоўнага арбітра працаваў на матчы паміж рыжскім "Дынама" і омскім "Авангардам". Гульня скончылася перамогай рыжан ў авертайме — 1:0.

У раёне 15:00 у пятніцу, 27 кастрычніка, самалёт з Рыгі з галоўным арбітрам і яго калегам Сяргеем Бяляевым прызямліўся ў Маскве. як піша "Спорт-Экспресс", Бяляеў накірваўся ў горад, а Камароў рыхтаваўся вылецець у Ніжні Ноўгарад рэйсам праз паўтары гадзіны. Жонка суддзі Кацярына некалькі разоў стэлефаноўвалася з мужам, і той сказаў, што пасля сустрэчы з іншым вядомым арбітрам Сяргеем Кулаковым у бізнес-зале каля 16:10 ён прайшоў на пасадку.

Судью КХЛ Павла Комарова нашли в аэропорту "Шереметьево" с пробитой головой
Павел Камароў. Фота: khl.ru

Праз некалькі гадзін Камарова знайшлі ў непрытомным стане з чэрапна-мазгавой траўмай, атрыманай, па папярэдняй версіі, ад удару тупым прадметам зверху па галаве. Даведаўшыся пра здарэнне, Кацярына адправілася ў Маскву. У Шарамеццева яна атрымала багаж мужа, дзіўным чынам пакінуты ў аэрапорце, а не на яго рэйсе. Жанчыне таксама падалося дзіўным, што муж быў знойдзены пасля вылету ў агульным транспарце, прытым што ён лётае выключна бізнес-класам. Неўзабаве Камарова звярнулася з заявай у паліцыю.

Што менавіта адбылося ў "Шарамеццева" і як Павел Камароў атрымаў траўму — пакуль не паведамляецца. Абставіны здарэння высвятляе транспартная паліцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі