Супраць "масавых беспарадкаў" у Беларусі дазволілі ўжываць баявую тэхніку
Вайскоўцам унутраных войскаў дазволяць нашэнне і выкарыстанне баявой зброі. Адпаведныя змены ў заканадаўства прынялі 27 красавіка ў другім чытанні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Ужыванне зброі дазваляецца вайскоўцам "у дачыненні да асоб, якія ўдзельнічаюць у групавым або ўзброеным нападзе на вайсковы (сутачны) нарад або вартавое памяшканне (памяшканне дзяжурнага падраздзялення), спрабуюць незаконна пракрасціся на тэрыторыю ахоўных аб'ектаў або схавацца пасля такой спробы", адзначае БЕЛТА.
Унутраным войскам дазваляецца выкарыстоўваць для спынення "масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку альбо дзеянняў, накіраваных на разбурэнне або знішчэнне маёмасці ўсіх формаў уласнасці", не толькі спецыяльную, але і баявую тэхніку.
Як паведамляла Еўрарадыё, таксама ў Беларусі ўводзяць смяротную кару за "замах на ўчыненне акту тэрарызму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.