Супраць палітвязня Мікалая Дзядка пачалі новую справу

20 лістапада палітвязню Мікалаю Дзядку прад’явілі новае абвінавачванне па частцы 1 артыкула 411 Крымінальнага кодэксу — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Пра гэта бацькам Мікалая паведаміў дзяржаўны адвакат. Справа была заведзена 13 лістапада. Неўзабаве палітвязня перавядуць у СІЗА як падследнага.

Радыё Свабода нагадвае, што дагэтуль Дзядок правёў 8 сутак у штрафным ізалятары, а потым быў пераведзены ў адзіночную камеру.

Палітвязень павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года. Аднак новае абвінавачанне можа пакінуць яго за кратамі на дадатковы тэрмін да аднаго году.

Мікалай Дзядок быў асуджаны на 4,5 году зняволення за хуліганскія дзеянні адносна афіцыйных будынкаў. Палітвязень сваёй віны не прызнаў і адмаўляецца падпісваць прашэнне аб памілаванні. Трымаюць Мікалая Дзядка ў магілёўскай турме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі