Супрацоўніка транспартнай інспекцыі злавілі на хабары
Ён узяў 200 долараў ад кіроўцаў дзвюх фураў.
У Лідзе Следчы камітэт затрымаў 45-гадовага супрацоўніка транспартнай інспекцыі. На яго пачалі крымінальную справу па падазрэнні ў атрыманні хабару.
Паведамляецца, што інспектара затрымалі 5 жніўня ў вёсцы Мінойты Лідскага раёна. Мужчына атрымаў ад кіроўцаў двух велікагрузных аўтамабіляў з Брэсцкай вобласці 200 долараў. За гэта ён абяцаў не складаць на іх адміністратыўныя пратаколы за дапушчаныя імі парушэнні рэжыму працы і адпачынку падчас перавозкі.
Мужчыну ўзялі пад варту. У якасці рэчавага доказу далучаныя 200 долараў, якія інспектар паспеў схаваць у цыгарэтны пачак.
Кіроўцаў, якія далі хабар, следства абяцае вызваліць ад крымінальнай адказнасці, бо яны добраахвотна заявілі пра зробленае.
Фота: kievvlast.com.ua