Суседзі Беларусі пераходзяць на летні час
У Беларусі гадзіннікі не пераводзяць ужо больш за дзесяць гадоў / dpa
Ноччу з 25 на 26 сакавіка краіны Еўропы пяройдуць на летні час.
Аднолькавы час у Мінску будзе з Кіевам, Вільняй, Рыгай і Таллінам, а таксама з Хельсінкі, Бухарэстам і Кішынёвам. На адну гадзіну беларускі час будзе апярэджваць Варшаву, Прагу, Берлін, Браціславу, Вену, Парыж, Мадрыд, а таксама ўсе балканскія сталіцы.
Адмовілася ад пераходу на сезонны час разам з Расіяй Беларусь яшчэ ў 2011-м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.