Сустрэча Парашэнкі з Пуціным у Мілане скончылася нічым (фота)
Бакі выказаліся аб яе выніках супрацьлеглым чынам.
Паводле слоў прэм'ер-міністра Брытаніі Дэвіда Кэмерана, Пуцін у Мілане сказаў, што не хоча "падзелу Украіны" і "замарозкі крызісу". Сам расійскі прэзідэнт выказаўся аб сустрэчы коратка, сказаўшы толькі, што яна была "добрай, пазітыўнай", паведамляе ВВС.
Падобныя настроі выказаў і прэм'ер-міністр Італіі Матэа Ренца. "Думаю, мы зрабілі важны крок у канструктыўнай дыскусіі", - сказаў ён, заўважыўшы, аднак, наяўнасць рознагалоссяў.
А вось прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка не падзяляў агульнай настрою. "На жаль, я настроены не вельмі аптымістычна", - цытуе яго агенцтва Рэйтэрс.
Узельнікі сённяшняй дыскусіі, магчыма, сустрэнуцца ў пятніцу яшчэ раз.