Сустрэчы Папы Францішка і патрыярха Кірыла ў чэрвені не будзе

Сустрэчы Папы Францішка і патрыярха Кірыла ў чэрвені не будзе

Ватыкан адмовіўся ад сустрэчы Папы Рымскага Францішка і Маскоўскага патрыярха Кірыла. Пра гэта паведаміў сам пантыфік.

Сустрэча мусіла адбыцца ў Іерусаліме ў сёлетнім чэрвені. 

Прычына такога рашэння выказаная вельмі дыпламатычна. Як патлумачыў Папа Францішак, сустрэча "ў гэты час" магла б "прывесці да вялікай блытаніны". За гэтым тлумачэннем можа стаяць тое, што РПЦ і ў прыватнасці патрыярх Кірыл падтрымліваюць вайну, развязаную Расіяй ва Украіне. Аднак адкрыта пантыфік пра гэта не сказаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі