Папа Рымскі Францішак заклікаў ХАМАС вызваліць закладнікаў
Папа Рымскі Францыск
Папа Рымскі Францішак заклікаў ХАМАС вызваліць закладнікаў і адкрыць гуманітарныя калідоры з сектара Газа. Гэта адбылося падчас нядзельнай малітвы на плошчы Святога Пятра.
"Войны – гэта заўсёды паражэнне. Заўсёды", – сказаў ён, выказаўшы смутак наконт таго, "што адбываецца ў Ізраілі і Палестыне".
Пантыфік заклікаў захоўваць гуманітарнае права, "асабліва ў Газе, дзе тэрмінова і неабходна гарантаваць гуманітарныя калідоры і прыйсці на дапамогу ўсяму насельніцтву".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.