Сусветны банк: валавы ўнутраны прадукт Беларусі пачне расці ў 2017 годзе

Сусветны банк: валавы ўнутраны прадукт Беларусі пачне расці ў 2017 годзе

Сусветны банк лічыць, што ў 2017 годзе валавы ўнутраны прадукт Беларусі пачне расці. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным дакладзе "Перспектывы глабальнай эканомікі". Сёлета эксперты Сусветнага банка чакаюць зніжэння ВУП Беларусі на 0,5%. У 2017 і 2018 гадах прагназуецца штогадовы рост на 1%, інфармуе БЕЛТА.

У дакладзе адзначаецца, што калі тэмпы зніжэння цэнаў на нафту замарудзяцца альбо стабілізуюцца, тады ўжо ў 2016 годзе можна чакаць паляпшэння эканамічнай сітуацыі ў краінах Усходняй Еўропы.

Як паведамляла Еўрарадыё, у снежні 2015-га Аляксандр Лукашэнка сваім указам вызначыў задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016 год. У параўнанні з мінулым годам валавы ўнутраны прадукт павінен скласці не менш за 100,3%.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі