Святар Ігар Кавальчук адбыў арышт і выехаў з Беларусі
Ігар Кавальчук
Святар з Рагачова іерэй Ігар Кавальчук, якога ў лютым арыштавалі і судзілі і за распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў, выехаў з Беларусі. Пра гэта стала вядома тэлеграм-каналу "Хрысціянская візія".
Кавальчука затрымалі ў пачатку лютага пасля вяртання з паездкі ў Італію. У яго тэлефоне знайшлі падпіскі на "экстрэмісцкія" рэсурсы. На яго тады склалі пратакол паводле арт. 19.11 КоАП РБ і арыштавалі на 15 сутак. Пасля гэтага яго яшчэ арыштавалі паўторна. Аднак затым святара адпусцілі, і ён змог выехаць за межы Беларусі.
Кавальчук раней быў настаяцелем прыхода храма Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў аграгарадку Гарадзец Рагачоўскага раёна. Святар — грамадзянін Украіны: імаверна, гэта таксама магло паўплываць на павышаную ўвагу з боку сілавых органаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.