Святлана Алексіевіч — у Германіі
![Святлана Алексіевіч — у Германіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/a001.jpg.webp?itok=Pwq0bwBl)
Беларуская пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч — у Германіі. Але ад'езд за мяжу не звязаны з крымінальнай справай, а толькі з яе асабістымі і літаратурнымі справамі: сустрэчамі, кніжным кірмашом у Швецыі, уручэннем узнагароды на Сіцыліі, паведамляе TUT.by.
Як вядома, Алексіевіч — сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады, раней яе выклікалі на допыт па крымінальнай справе (на відэа).
Радыё Свабода са спасылкай на сяброў пісьменніцы паведамляе, што Святлана Алексіевіч выехала ў Германію на лячэнне, адкуль вернецца праз месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.