Святлана Ціханоўская звярнулася да Еўрасавета
Святлана Ціханоўская звярнулася да Еўрасавета. Якраз у сераду лідары ЕС у фармаце відэаканферэнцыі абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі. У сваім відэазвароце Ціханоўская нагадвае пра пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія другі тыдзень праходзяць у нашай краіне, пра арышты, збіццё і катаванні пратэстоўцаў, пра загінулых і сотні параненых.
"Гэта адбываецца проста цяпер у цэнтры Еўропы", — падкрэслівае Святлана Ціханоўская. Яна заклікае не прызнаваць выбараў, якія былі сфальсіфікаваныя і адзначае, што "Лукашэнка страціў усялякую легітымнасць у вачах нашага народу і ўсяго свету". Ціханоўская паведамляе пра стварэнне Нацыянальнай каардынацыйнай рады Беларусі, якая "узначаліць працэс мірнай перадачы ўлады праз дыялог", а пасля "неадкладна аб'явіць новыя сумленныя і дэмакратычныя выбары прэзідэнта з удзелам міжнародных назіральнікаў".
"Паважаныя кіраўнікі дзяржаў Еўропы, я заклікаю вас падтрымаць абуджэнне Беларусі", — гаворыць у сваім відэазвароце Святлана Ціханоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.