Сямашка: Беларусь павялічыць фінансаванне навуковых распрацовак
Беларусь павялічыць фінансаванне навуковых распрацовак. Пра гэта ў аўторак заявіў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка, які наведаў у Мінску II з’езд навукоўцаў. Паводле слоў Сямашкі, на сённяшні дзень на фінансавую падтрымку навукі ідзе 0,5% валавога ўнутранага прадукта. Стаіць задача, каб да 2020 года гэтая лічба павялічылася да 1%, а пасля вырасла да 3%. Такія планы згадваюцца ў стратэгі развіцця беларускай навукі, паведамляе тэлеканал “Беларусь 1”.
Таксама Сямашка распавёў, што чакаюцца новыя меры падтрымкі тэхнапаркаў. Падрыхтаваны праект адпаведнага ўказу. Ім прадугледжаныя пэўныя прэферэнцыі, найперш падатковыя.
У сераду на з’езд навукоўцаў завітае Аляксандр Лукашэнка.