Сямашка: Мы павінны дамагчыся істотнага зніжэння цаны на прыродны газ

Сямашка: Мы павінны дамагчыся істотнага зніжэння цаны на прыродны газ

Беларусь і Расія блізкія да ўзгаднення ўмоваў паставак прыроднага газу. Пра гэта ў пятніцу заявіў намеснік прэм'ер-міністра нашай краіны Уладзімір Сямашка. Ён удзельнічаў у выніковай калегіі Міністэрства энергетыкі. Раней па яе выніках з каментаром выступіў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, які адзначыў, што рашэнні наконт расійскага газу прынятыя і цяпер чакаюць узгаднення на палітычным узроўні.

Пазней БЕЛТА працытавала і словы самога Сямашкі: "Мы павінны вырашыць гэтае пытанне, дамагчыся істотнага зніжэння цаны на прыродны газ. Мы займаемся гэтым амаль паўтара года і, я спадзяюся, блізкія да вырашэння". Па словах намесніка прэм'ера, падчас перамоваў з'явілася "траекторыя руху" да адзінага рынку электраэнергіі, да адзінага рынку і нафты.

"Траекторыя паніжэння цаны ёсць, — адзначае Уладзімір Сямашка. — Мы, найхутчэй, прывяжамся да ўнутрырасійскіх коштаў". Высвятляецца, што гэта апошні ўзгоднены з расійскім бокам "варыянт нашай дарожнай карты".

Сямашка сцвярджае, што Беларусь можа разлічваць: да 1 ліпеня 2019-га цана газу, які Беларусь атрымае з Расіі на беларуска-расійскай мяжы будзе супастаўная з коштам газу ўнутры Расеі, а 1 студзеня 2025-га цана імпартаванага газу будзе на ўзроўні кошту газу ў Смаленскай вобласці.

Сямашка: Мы павінны дамагчыся істотнага зніжэння цаны на прыродны газ
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі