Сямашка: Пастаўляць бензін у Расію са стратамі — гэта злачынства

Сямашка: Пастаўляць бензін у Расію са стратамі — гэта злачынства

Беларусь будзе ў 2016 годзе пастаўляць у Расію бензін, дызпаліва і іншыя нафтапрадукты ў адпаведнасці з дзейнымі дамоўленасцямі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Ён адзначыў, што пагадненне ад 29 траўня 2014 года дазваляе здзяйсняць пастаўкі ў Расію да таго часу, пакуль цана іх рэалізацыі будзе не ніжэйшай за еўрапейскую. "Гэта значыць мы маем права не пастаўляць тавар на расійскія біржы, калі для нашых заводаў гэтыя пастаўкі будуць стратныя", — сказаў Сямашка.

Сямашка: Пастаўляць бензін у Расію са стратамі — гэта злачынства
Фота: БЕЛТА

Як паведамляла Еўрарадыё, расійская газета "Известия" сёння напісала, што Беларусь спыніла пастаўкі бензіну расійскім трэйдарам. Апошнія пастаўкі былі падчас навагодніх вакацыяў. Расійскія аналітыкі кажуць, што беларускім пастаўшчыкам больш выгадна прадаваць свой тавар на Захад.

Сямашка гэта пацвярджае. Ён кажа, што на сённяшні дзень розніца ў цане бензіну, які пастаўляецца з Беларусі ў Расію і ў Еўрасаюз, складае ад $80 да $100. "Мы не можам пастаўляць бензін са стратамі. Гэта будзе злачынства, калі мы прымусім нашыя нафтаперапрацоўчыя заводы аддаваць сваю прадукцыю па цане, якая ніжэй за сабекошт", — адзначыў віцэ-прэм'ер.

У той жа час Расія дакладна выконвае свае абавязкі перад Беларуссю па пастаўках нафты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі