Сям'я экс-кіраўніцы Нацбанка Ермаковай здае катэдж у Драздах за 3000 долараў

Сям'я экс-кіраўніцы Нацбанка Ермаковай здае катэдж у Драздах за 3000 долараў

Катэдж у чыноўніцкай частцы Драздоў здаюць у арэнду — адпаведныя абвесткі з'явіліся на сайтах агенцтваў нерухомасці. Дом плошчай 250 квадратных метраў размешчаны ў Ізумрудным завулку.

Як піша "Наша Ніва", гаспадарамі катэджа з'яўляюцца Наталля і Аляксей Чэпікавы — дачка і зяць экс-старшыні Нацбанка Надзеі Ермаковай.

Паведамляецца, што Надзея Ермакова атрымала ў Драздах два элітныя ўчасткі — у адрозненне ад іншых чыноўнікаў. Яе папярэднік на пасадзе кіраўніка Нацбанка Пётр Пракаповіч таксама займеў два дамы, але другі размешчаны за "Мінск-Арэнай", а не ў Драздах.

Катэдж Ермаковай, які здаецца ў арэнду, мае два паверхі з сямю пакоямі (пяць з іх жылых), два ванныя пакоі. У абвестцы пішуць, што жытло ўкамплектаванае мэбляй і тэхнікай. На ўчастку стаіць свая лазня і гараж на дзве машыны.

За арэнду гаспадары просяць 3000 долараў за месяц.

Дарэчы, гэты ж катэдж сям'я здавала ў арэнду некалькі гадоў таму. Але тады за яго прасілі 6000-7500 долараў за месяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі