Сямёра мінчукоў размалявалі 82 цюкі з сенам — малявалі БЧБ і таракана

Сямёра мінчукоў размалявалі 82 цюкі з сенам — малявалі БЧБ і таракана

Уначы 1 верасня міліцыянты Дзяржынскага раёна затрымалі сем мінчукоў, якія размалёўвалі цюкі з сенам каля трасы М1. Як заяўляе прэс-служба МУС, пра кампанію на полі міліцыянтам паведаміў відавочца. 

Міліцыянты затрымалі чатырох мужчын і трох жанчын (ім ад 27 да 51 года), у якіх былі пры сабе балончыкі з чырвонай і чорнай фарбай. Паведамляецца, што яны паспелі размаляваць 82 цюкі з сенам. 

На міліцэйскім відэа бачна, што на белых цюках малявалі чырвоныя палосы, а таксама знак "Стоп таракан".

На затрыманых пачалі крымінальную справу за злоснае хуліганства.

Паведамляецца, што сярод затрыманых двое не працуюць, астатнія працуюць у камерцыйных структурах альбо з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Дзве жанчыны выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі