Сярэдні заробак у лістападзе знізіўся на 10 рублёў
Сярэдні заробак за лістапад у Беларусі склаў 1113,1 рубля, паведамляе Белстат. У параўнанні з кастрычнікам сярэдні заробак знізіўся на 10 рублёў.
Найбольшы сярэдні заробак традыцыйна атрымліваюць у Мінску — 1537,7 рубля. У Мінскай вобласці ён склаў 1100,8 рубля, Гомельскай — 997,1, Гродзенскай — 983,1, Брэсцкай — 975,4 рубля, Віцебскай — 944,2 рубля. Найменшы сярэдні заробак у лістападзе атрымлівалі жыхары Магілёўскай вобласці — 922 рублі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.