Сярэдні заробак у Мінску за сакавік — больш за 10,5 млн рублёў
Сакавіцкі сярэдні заробак у Мінску перавысіў 10,5 млн рублёў, інфармуе БЕЛТА.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, намінальны налічаны сярэдні заробак у сталіцы склаў 10 млн 509,8 тыс.руб. На другім месцы ў сакавіку была Мінская вобласць (6 млн 850,1 тыс.руб.), на трэцім — Гомельшчына (6 млн 206,4 тыс.руб.). Сярэдні сакавіцкі заробак у Гродзенскай вобласці склаў 6 млн 3 тыс.руб., Брэсцкай — 5 млн 995,2 тыс.руб., Віцебскай — 5 млн 961,1 тыс.руб. Найменшыя сярэднія заробкі былі ў Магілёўскай вобласці — 5 млн 879,4 тыс.руб.
Дарэчы, і па тэмпах росту рэальных заробкаў Мінск трымаец першае месца ў краіне. Рэальны заробак у сакавіку 2016-га вырас на 3,6% у параўнанні з сакавіком 2015-га. У астатніх рэгіёнах краіны сёлетні сакавіцкі заробак ніжэйшы, чым быў год таму. Агулам у Беларусі рэальны заробак у параўнанні з леташнім знізіўся на 3,2%.
Як паведамлялася раней, намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі за сакавік склаў 7 млн 94 тыс. 521 руб.