Сярэдні заробак вырас у рублях, але застаецца ніжэйшым за $500
Белстат апублікаваў даныя пра заробкі ў нашай краіне ў кастрычніку 2020-га. Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў склаў 1285 рублёў. У рублях ён крыху вырас — у верасні было 1264,5 рубля, у жніўні — 1276,4. Тым не менш, сярэдні заробак у Беларусі другі месяц запар застаецца ніжэйшым за 500 долараў. У кастрычніку ён склаў толькі $497.
Самы вялікі сярэдні заробак за кастрычнік атрымалі ў Мінску (1806,1 рубля), самы нізкі — у Магілёўскай вобласці (1046,8 рубля).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.