Сяргей Гурэнка вярнуўся ў мінскае "Дынама"

Сяргей Гурэнка вярнуўся ў мінскае "Дынама"

У футбольны клуб "Дынама-Мінск" вярнуўся на пасаду трэнера Сяргей Гурэнка. Як паведамляе прэс-служба каманды, ён ужо прыступіў да працы з асноўным складам клуба.

Да 31 траўня клубам кіраваў Раман Піліпчук. Яго сыход у клубе патлумачылі "часова нестабільнай фінансавай сітуацыяй" і "прапанаваным пераглядам кантрактных абавязацельстваў".

Як футбаліст Сяргей Гурэнка гуляў за мінскае "Дынама" ў 2009 годзе. У тым жа сезоне ён завяршыў кар'еру гульца, а пазней стаў галоўным трэнерам клуба, адпрацаваўшы на гэтай пасадзе да 2010 года. У 2016 годзе Гурэнка зноў узначаліў "Дынама-Мінск" і працаваў да канца сезона 2018 года. Такім чынам, Гурэнка вярнуўся на пасаду з якой сышоў толькі паўгода таму. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі