Сяргей Крывец заключыў кантракт з польскім клубам "Вісла"
Сяргей Крывец заключыў кантракт з польскім клубам "Вісла". Ён разлічаны на 1 год, інфармуе "Прессбол". Раней паўабаронца футбольнай зборнай Беларусі выступаў за французскі "Мец". Адзначым, што "Вісла" вярнулася ў першы дывізіён польскага футбола пасля 9-гадовага перапынку.
Сяргею Крыўцу 30 гадоў, ён — ураджэнец Гродна. У 2005-2009 гадах выступаў за БАТЭ, пасля некалькі гадоў выступаў за польскі "Лех". У 2012-2013 паўабаронца гуляў у Кітаі, адкуль зноў вярнуўся ў БАТЭ. У 2014-2016 гадах Крывец выступаў за французскі "Мец", але не вельмі ўдала (у мінулым сезоне згуляў толькі 14 матчаў, забіў 1 гол). Нядаўна былі чуткі, што ім цікавіўся салігорскі "Шахцёр".