Сярод затрыманых за вывешаныя сцягі ў Мінску — бізнесовец і супрацоўнік банка

Сцяг на апоры лініі электраперадач / Скрыншот з відэа МУС
Сцяг на апоры лініі электраперадач / Скрыншот з відэа МУС

Сярод затрыманых за вывешаныя сцягі ў Мінску прадпрымальнік, супрацоўнік банка і электрамеханік па ліфтах. Іх імёны публікуе "СБ. Беларусь сегодня". Супрацоўніца выдання Людміла Гладкая апытвала затрыманых разам з сілавікамі.

У пачатку кастрычніка на лініі электраперадач у Мінску з'явіўся сцяг, які складаўся з бел-чырвона-белых і жоўта-блакітных колераў. У панядзелак МУС паведаміла пра затрыманне шасці чалавек, якіх падазраюць у арганізацыі гэтай акцыі. Крымінальную справу завялі паводле артыкула "злоснае хуліганства". Тады ж паведамлялася, што затрыманым ад 34 да 36 гадоў.

Цяпер сталі вядомыя іх імёны. Адзін з затрыманых прадпрымальнік Ігар Цяпцееў. Яго жонка, ратуючыся ад пераследу, з'ехала ў Польшчу. Мужчына з дзецьмі пакуль заставаўся ў Мінску. Яшчэ адзін затрыманы — галоўны спецыяліст банка, начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій Віктар Грынько. Затрыманыя электрамеханік па ліфтах, бацька дваіх дзяцей Валерый Балабешка, а таксама Юрый Несцярэнка, Уладзімір Савельеў, Ігар Цікач (у яго таксама двое дзяцей).

Раней сілавікі казалі, што ўсе затрыманыя ўжо траплялі ў поле іх увагі за пратэстныя маршы, вывешванне сімволікі і падворкавыя чаяванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі