Сын Парашэнкі перамог на выбарах у Раду
Сын прэзідэнта Украіны Аляксей Парашэнка атрымаў перамогу на выбарах у Вярхоўную Раду ў аднамандатнай акрузе №12 у Вінніцкай вобласці.
Пра гэта сведчаць дадзеныя Цэнтрвыбаркама па выніках апрацоўкі 100% пратаколаў акругі. Аляксей Парашэнка набраў 64,04% галасоў выбаршчыкаў. Ён ішоў на выбары ад "Блока Пятра Парашэнкі". Раней, як паведамляюць украінскія СМІ, прэзідэнт Украіны заявіў, што яго сын сам прыняў рашэнне балатавацца ў народныя дэпутаты, не параіўшыся з ім.
"Я так выхоўваў свайго сына, каб ён сам прымаў свае рашэнні. Ён прыняў рашэнне ісці балатавацца. Ён са мной не раіўся", - перадае словы Пятра Парашэнкі партал Корреспондент.net.