Сёлета МУС унесла ў "чорны спіс" 500 замежнікаў
Расія і Беларусь эфектыўна выконваюць пагадненне аб рэадмісіі, якое прадугледжвае прыём і перадачу нелегальных мігрантаў, якія прыбылі з адной дзяржавы на тэрыторыю другой. Як паведамляе прэс-служба МУС, толькі ў 2016 годзе Беларусь перадала ў Расію больш за 200 чалавек, з Расіі ў нашу краіну быў перададзены толькі адзін. Сёлета гэтыя лічбы склалі звыш 60 і 0 адпаведна.
Па словах начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС палкоўніка міліцыі Аляксея Бегуна, Беларусь кантралюе замежнікаў, якія прыбываюць у нашу краіну ў рамках бязвізавага ўезду.
Парушальнікі рэжыму ўключаюцца ў спіс асобаў, якім забаронены або непажаданы ўезд на тэрыторыю так званай Саюзнай дзяржавы. За дзевяць месяцаў 2017 года ў гэты спіс Беларусь уключыла больш за 500 замежных грамадзян, заявіў міліцэйскі чыноўнік. Ён дадаў, што няма ніводнага выпадку, калі з Расіі дэпартавалі замежніка, які прыбыў у Беларусь у рамках бязвізавага ўезду.