Сёлета за 11 месяцаў Літва выдала беларусам 180 тысяч віз

Гэта на 22% больш, чым летась. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус на сустрэчы з журналістамі. Па словах чыноўніка, палова з гэтых візаў шматразовыя. Таксама міністр адзначыў, што  каля 50% віз выдаецца бясплатна.



Згадаў Лінкявічус і пра малы памежны рух паміж Літвой і Беларуссю. Па яго словах, Літва са свайго боку зрабіла ўсё магчымае. Большага яна зрабіць не можа, не парушаючы правілы Шэнгенскай зоны. Зараз мяч на баку Беларусі, адзначае літоўскі міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі