Сёлетні фестываль Emergenza прапануе краінам-удзельніцам “абмен гуртамі”

"Emergenza — гэта буйны міжнародны фестываль, адборачныя канцэрты на які ладзяцца ў розных краінах і гарадах. Сёлета беларускія гурты змогуць трапіць на такі канцэрт у якасці гасцей, — распавядае пра "абмен" кіраўнік беларускага адбору Віталь Ціхановіч. — На дадзены момант вядомыя даты канцэртаў у Маскве, але вядуцца перамовы з Берлінам, Варшавай і іншымі гарадамі".

Сёлета ў трох беларускіх паўфіналах возьмуць удзел 27 гуртоў — па 9 у кожным. Такім чынам, у фінале мусіць апынуцца 9 гуртоў, але арганізатары мяркуюць, што іх колькасць можа дасягнуць 12-ці.

“Адзінае выключэнне можа быць, калі розніца ў балах пры выбары фіналістаў будзе зусім невялікай, гэта тычыцца 3-га і 4-га месцаў. Тады мы ў праве прапусціць у фінал 4 гурты. Адпаведна, у фінале можа быць да 12 гуртоў”, — працягвае Віталь Ціхановіч.

Прыём заявак яшчэ працягваецца, складзены лайн-ап толькі для першага фестывальнага дня. Механізм вызначэння пераможцы застаўся звычайным — на паўфіналах абіраць лепшы гурт будуць гледачы, а падчас фіналу — журы фестывалю. Уваход на паўфінальныя канцэрты сёлета будзе вольным. Адборачныя туры пройдуць у сталічным клубе “Піраты”. Падаць заяўку на ўдзел можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі