Сёння "Барселона" паспрабуе адыграцца пасля 0:4 у першым матчы з ПСЖ

Сёння "Барселона" паспрабуе адыграцца пасля 0:4 у першым матчы з ПСЖ

У сераду пройдуць два матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Барселона" паспрабуе адыграцца пасля 0:4 у першым матчы з ПСЖ. Жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 22.30.

У Дортмундзе мясцовая "Барусія" сустрэнецца з "Бенфікай". У першым паядынку партугальская каманда выйграла з лікам 1:0. Сённяшні матч будзе трансляваць тэлеканал "Беларусь 2", пачатак у 22.45.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чвэрцьфінал ужо выйшлі мадрыдскі "Рэал" і мюнхенская "Баварыя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі