Сёння назавуць уладальнікаў Нобелеўскай прэміі па хіміі
Іх прадставіць у Стакгольме Каралеўская шведская акадэмія навук.
Сярод верагодных прэтэндэнтаў на ўзнагароду лічаць Чана Танга з Кітая і Сцівена ван Слайка з ЗША, якія стварылі тэхналогію арганічных святлодыёдаў. Таксама ў прэсе называюць прозвішчы Еуджына Маерса, Крэйга Вентэра і Лероя Худа, якія распрацавалі мадэль хуткага прачытання ДНК, інфармуе РІА "Новости".
Заўтра стане вядомы ўладальнік Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
Нагадаем, цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў традыцыйна пройдзе ў Стакгольме 10 снежня.
Фота — Fotolia