Сёння пахаваюць актывіста прадпрымальніцкага руху Віктара Чайкоўскага


Смерць намесніка старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” выклікала шок у сяброў і знаёмых.


Вось што сказаў у гутарцы з Еўрарадыё кіраўнік "Перспектывы" Анатоль Шумчанка:


"Добры быў чалавек, вясёлы, заўсёды гаварыў тое, што думае. Абараняў прадпрымальнікаў, як мог. Ездзіў у Мінск да нас, удзельнічаў у акцыях пратэсту, у першых шэрагах заўсёды быў. Заўсёды казаў праўду, яна вельмі не падабалася ўладам. Ён быў вельмі сур'ёзным раздражняльнікам мясцовых уладаў у сябе ў рэгіёне".


Развітанне з Віктарам Чайкоўскім адбудзецца ў чацвер, 20 чэрвеня, а 13-й гадзіне ў Брэсце ў двары дома на бульвары Касманаўтаў, 99, дзе спадар Чайкоўскі жыў з маці.


Нагадаем, што афіцыйнай прычынай смерці Віктара Чайкоўскага падаецца сардэчная недастатковасць. Паплечнікі патрабуюць праверкі абставін яго раптоўнай смерці.



Фота — Брестский курьер

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі