Сёння пройдуць паўфінальныя матчы футбольнага Кубка Беларусі

У сераду, 15 красавіка, пройдуць матчы 1/2 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. На "Барысаў-Арэне" сустрэнуцца БАТЭ і мінскае "Дынама", пачатак у 19.30. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

У Салігорску згуляюць "Шахцёр" і брэсцкае "Дынама", пачатак у 18.30. Адзначым, што стадыён "Будаўнік", дзе пройдзе матч, пацярпеў ад ураганнага ветру, які абрынуў частку бетоннага плота і пашкодзіў гасцявую трэнерскую лаўку. Аднак, як піша газета "Прессбол", учора на стадыёне паставілі трэнерскую лаўку, якую часова ўзялі са стадыёна "Шахцёр", бетонныя пліты прыбралі. Аднаўленнем плота клуб зоймецца пасля кубкавага матчу.

Матчы ў адказ прызначаныя на 29 красавіка.

Мінскае "Дынама" і БАТЭ за два тыдні згуляюць тройчы

Фота: Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі