Сёння пройдзе лёсаванне групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў
У чацвер, 25 жніўня, пройдзе лёсаванне групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Яна пачнецца ў Манака а 19-й гадзіне паводле беларускага часу.
Усе ўдзельнікі групавога раўнда сталі вядомыя напярэдадні. Іх размеркавалі па чатырох кошыках.
Першы — "Рэал" (Іспанія), "Барселона" (Іспанія), "Лестэр" (Англія), "Баварыя" (Нямеччына), "Ювентус" (Італія), "Бенфіка" (Партугалія), "ПСЖ" (Францыя), ЦСКА (Расія);
Другі — "Атлетыка" (Іспанія), "Барусія" (Дортмунд, Нямеччына), "Арсенал" (Англія), "Манчэстар Сіці" (Англія), "Севілья" (Іспанія), "Порту" (Партугалія), "Напалі "(Італія), "Баер" (Нямеччына);
Трэці — "Базэль" (Швейцарыя), "Тотэнхэм" (Англія), "Дынама" (Кіеў, Украіна), "Ліён" (Францыя), ПСВ (Галандыя), "Спортынг" (Партугалія), "Бруге" (Бельгія), "Барусія" (Менхенгладбах, Нямеччына);
Чацвёрты — "Селтык" (Шатландыя), "Манака" (Францыя), "Бешыкташ" (Турцыя), "Легія" (Польшча), "Лудагорац" (Балгарыя), "Растоў" (Расія), "Капенгаген" (Данія), "Дынама" (Заграб, Харватыя).