Сёння стане вядомы першы фіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў
У аўторак, 3 траўня, стане вядомы першы фіналіст футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У Мюнхене ў другім паўфінальным матчы сустрэнуцца "Баварыя" і "Атлетыка". Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 21.45.
У першым матчы "Атлетыка" святкаваў перамогу з лікам 1:0. Адзіны гол забіў Сауль Ньігес (гл. відэа).
У другім паўторным паўфінальным матчы 4 траўня ў Мадрыдзе згуляюць "Рэал" і "Манчэстар Сіці". У першым паядынку была зафіксаваная нічыя 0:0. "Рэал" спадзяецца, што заўтра зможа выйсці на поле Крышціяну Раналду, у якога была траўма.