Сёння ў Мінску Лукашэнка адкажа на пытанні кітайскіх журналістаў
У чацвер, 4 траўня, у Мінску Аляксандр Лукашэнка адкажа на пытанні кітайскіх журналістаў. Сустрэча пройдзе ў Палацы Незалежнасці. У ёй возьмуць удзел 40 прадстаўнікоў вядучых СМІ КНР — тэлеканалаў, радыёстанцый, газет, інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”.
Напярэдадні журналісты наведалі кітайска-беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень”. Іх пазнаёмілі і з сельскай гаспадаркай нашай краіны.
Вядома, што ў траўні адбудзецца дзясяты візіт Лукашэнкі ў Кітай.