Сёння ў Токіа адкрываюцца Алімпійскія гульні

Сёння ў Токіа адкрываюцца Алімпійскія гульні

23 ліпеня ў Токіа на Нацыянальным стадыёне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё летніх Алімпійскіх гульняў. 

Пачатак урачыстай цырымоніі прызначаны на 14:00 паводле беларускага часу.

Праз пандэмію COVID-19 Алімпіяда была перанесеная на год. Зрэшты, у Токіа надзвычайнае становішча ў сувязі з каранавірусам дзейнічае і цяпер. Таму на цырымоніі адкрыцця будуць прысутнічаць толькі 950 чалавек, хаця стадыён змяшчае 80 тысяч гледачоў. Усе прысутныя — афіцыйныя прадстаўнікі дэлегацый. 

Гульні працягнуцца да 8 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі