Юзары і Маймуна выступілі на Еўрабачанні-2015 (відэа)
Нашыя ўдзельнікі выступалі ў першым паўфінале пад 11-м нумарам. І па версіі букмекераў мусілі праходзіць у фінал.
У сталіцы Аўстрыі сёння праходзіць першы паўфінал песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2015". Нашу краіну прадстаўляе дуэт Юзары і Маймуна. Яны выступлі пад нумарам 11.
Жывую трансляцыю шоу з Вены вядуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі.
Юзары і Маймуна: Для нас "Еўрабачанне" — не стометроўка!
Букмекеры з Williamhill ставяць беларускі дуэт Юзары і Маймуна на 9 месца ў першым паўйінале Еўрабачання, які пройдзе 19 траўня ў Вене. Букмекеры з Bwin аддаюць беларусам 10 месца. У фінал Еўрабачання продуць па 10 краінаў з абодвух паўфіналаў. Яшчэ 7 краін удзельнічаюць адразу ў фінале: Аўстралія, Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія, Францыя.
Беларусь удзельнічае ў Еўрабачанні з 2004 года. За гэты час толькі чатыры ўдзельнікі прайшлі ў фінал. А лепшы вынік паказаў Дзмітрый Калдун, які набраў 145 балаў і заняў у фінале 6 месца.
У фінале сёлетнега Еўрабачання рэйтынгі букмекераў узначальвае прадстаўнік Швецыі Манс Зэльмерлёў з песняй "Heroes". Пасля яго ідзе італьянскае трыа Il Volo, затым аўстраліец Гай Себасцьян, эстонскі дуэт Elina Born & Stig Rästa. На пятае месца букмекеры ставяць фінскіх панкаў Pertti Kurikan Nimipaivat. Дуэт Юзары і Маймуны — толькі на 22 месцы.
Кліп на песню "Time" беларускага дуэта Юзары і Маймуны на сёння мае больш за 800 000 праглядаў на афіцыйным канале "Еўрабачання" на сервісе Youtube.
У першым паўфінале разам з Беларуссю ўдзельнічаюць: Албанія, Арменія, Бельгія, Данія, Эстонія, Македонія, Фінляндыя, Грузія, Грэцыя, Венгрыя, Малдова, Румынія, Расія, Сербія, Нідэрланды.