Вызначаныя прэтэндэнты на дзіцячае “Еўрабачанне” ад Беларусі
Прадстаўнік нашай краіны будзе аб’яўлены 21 жніўня.
Вызначаныя фіналісты ад Беларусі на дзіцячы конкурс “Еўрабачанне-2015”, паведамляе сайт tvr.by. Праслухоўванне больш за 40 прэтэндэнтаў адбылося ўвечары 26 чэрвеня ў Белтэлерадыёкампаніі. Прадстаўляць нашу краіну на конкурсе ў сталіцы Балгарыі Сафіі будзе малады выканаўца ці калектыў з фінальнай дзясяткі:
1. Ансамбль "Заранак" (Мінск)
2. Асланаў Руслан (Мінскі раён)
3. Купрыяновіч Зінаіда (Мінск)
4. Васілеўская Ангеліна (Мінск)
5. Гурт "Нескучный возраст" (Мінск)
6. Казак Лізавета і Тоўсцік Алена (Кобрын)
7. Мураўёва Лізавета (Мінск)
8. Маханькоў Аляксандр (Мінск)
9. Новік Марыя (Мінск)
10. Магільная Марыя (Магілёў)
Фінальнае шоў нацыянальнага адборачнага туру традыцыйна пройдзе ў фармаце гала-канцэрта 21 жніўня. Сам дзіцячы конкурс “Еўрабачанне-2015” адбудзецца ў лістападзе.
Нагадаем, у мінулым годзе нашу краіну на конкурсе прадстаўляла Надзея Місякова з беларускамоўнай песняй “Сокал”. Дзяўчына заняла сёмае месца. Самымі паспяховымі для дзіцячага “Еўрабачання” для Беларусі сталі 2005 год, калі на конкурсе перамагла Ксенія Сітнік і 2007 год, калі перамогу атрымаў Аляксей Жыгалковіч.
Фота: БЕЛТА