На дзіцячым Еўрабачанні Беларусь прадставіць Руслан Асланаў (відэа)
З дзесяці ўдзельнікаў нацыянальнага адбору ён прызнаны найлепшым.
Юны спявак Руслан Асланаў прадставіць Беларусі на сёлетнім дзіцячым конкурсе “Еўрабачанне”. Спеўны конкурс пройдзе 21 лістапада ў сталіцы Балгарыі Сафіі. Руслан выканае песню “Чараўніцтва”, паведамляе tvr.by
За права выйсці на сцэну “Еўрабачання” змагаліся сем сольных выканаўцаў, адзін дуэт і два гурта.
Фінальны этап быў традыцыйна арганізаваны па прынцыпе міжнароднага конкурса: пераможца вызначаўся галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы (50% на 50%). Па выніках галасавання Руслан Асланаў набраў найбольшую колькасць балаў.
Руслан раней паспяхова выступаў на міжнародных конкурсах і ўдзельнічаў у спеўных праектах. Напрыклад, ён быў суперфіналістам папулярнага ўкраінскага шоў “Голас. Дзеці”.