Сённяшнія матчы Азаранкі і Лапко на Уімблдоне пакажуць у жывым эфіры

Сённяшнія матчы Азаранкі і Лапко на Уімблдоне пакажуць у жывым эфіры

Сённяшнія матчы Вікторыі Азаранкі і Веры Лапко на Уімблдоне тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў жывым эфіры. Беларускія тэнісісткі выступяць у другім крузе аднаго з чатырох турніраў Вялікага шлему. Як інфармуе ў Twitter "Беларусь 5", у 15:00 на цэнтральным корце пачнецца паядынак Азаранкі (87-е месца ў рэйтынгу WTA) і Караліны Плішкавай з Чэхіі (8-й ракеткі свету). Пасля 17-й гадзіны пачнецца трансляцыя матчу Лапко (82) і Юліі Гёргес з Германіі (13).

Аляксандра Сасновіч (50) пасля сенсацыйнай перамогі над Петрай Квітавай з Чэхіі (7) у другім крузе Уімблдона згуляе з Тэйлар Таунсэнд з ЗША (74).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі