Таджыкскія вайскоўцы адкрылі агонь па жылых дамах у Кыргызстане
На мяжы дзвюх краін — каля 70 спрэчных участкаў/ kabar.kg
Таджыкскія вайскоўцы адкрылі агонь па жылых дамах кыргызстанцаў у мясцовасці Арка Лейлекскага раёна, які знаходзіцца на мяжы з Кыргызстана і Таджыкістана. Пра гэта раніцай 1 траўня паведамілі ў кыргызстанскай памежнай службе.
Жыхары вёскі, па якой вёўся агонь, раней былі эвакуяваныя.
У цэлым сітуацыю на мяжы дзвюх краін у Бішкеку ацэньваюць як напружаную.
Акрамя таго, раніцай у суботу вайскоўцы Таджыкістана перакрылі адну з дарог на мяжы. Кыргызстанскія памежнікі занялі абарончыя пазіцыі.
Паводле апошніх звестак, за некалькі дзён канфлікту паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам загінуў 31 кыргызстанец, пацярпелі 154. З боку Таджыкістана загінулі 10 і параненыя 110 жыхароў.
Абедзве краіны ўваходзяць у Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бяспецы, аднак АДКБ пакуль не прымае сур'ёзных мер для вырашэння канфлікту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.