Такаеў адправіў у адстаўку ўрад Казахстана
Кіраўнік Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падпісаў указ пра адстаўку ўрада.
Часовым выканаўцам абавязкаў прэм'ер-міністра прызначаны Аліхан Смаілаў. Ён прыйшоў на змену Аскару Маміну, які кіраваў урадам з лютага 2019 года. Чальцы ўрада працягнуць выконваць абавязкі да прызначэння новага ўрада, паведамляе vlast.kz.
Акрамя таго, Такаеў правёў нараду па пытаннях сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне. Ён даручыў увесці дзяржрэгуляванне коштаў на газ, гаруча-змазачныя матэрыялы і прадукты. Акрамя таго, уводзіцца часовы мараторый на павышэнне тарыфаў на камунальныя паслугі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.