"Такога вы не чулі": гурт "Колорит Кульмана" з парадаксальнай імправізацыяй
Аднойчы на рэпетыцыйным пункце на вуліцы Кульман у Мінску сабраліся музыкі, якія любяць імправізаваць. Так нарадзіўся гурт "Колорит Кульмана". Музыкі кажуць, што граюць парадаксальныя тэхна-джаз-імправізацыі, праз якія самавыражаюцца, а на выхадзе атрымліваюць нешта парадаксальнае для іх, слухача і Сусвету.
У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" слухаем адну з такіх імправізацый і гутарым пра музыку, якая нараджаецца тут і цяпер.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.