"Такога вы не чулі": Koob Dele — прэм'ера новага праекта вакалісткі Dee Tree
!["Такога вы не чулі": Koob Dele — прэм'ера новага праекта вакалісткі Dee Tree](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2020-05-20_14-47-55_2.jpg.webp?itok=OLsrB4Tl)
Вакалістка і аўтарка песень піянераў беларускага соўла Dee Tree Валерыя Дэле аб'явіла пра стварэнне новага праекта. Гэта калабарацыя з прадзюсарам Bingo, музыкі робяць электронную музыку. Як гэта выглядае — можна паглядзець і паслухаць у музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі": музыкі прадстаўляюць дэбютную кампазіцыю "Jungle". Далучайцеся!
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.