Талаковы эфір. Як сабраць 1400 рублёў за месяц на незалежны часопіс ARCHE
![Талаковы эфір. Як сабраць 1400 рублёў за месяц на незалежны часопіс ARCHE](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pra_arche.png.webp?itok=57ZZtKod)
Друк навукова-папулярнага часопіса ARCHE можа спыніцца праз недахоп сродкаў. Рэдакцыя збірае рэсурсы, дзякуючы якім зможа працягваць выдаваць жунал ў друкаваным выглядзе і знойдзе новых чытачоў.
ARCHE заснаваны 20 гадоў таму. Часопіс выходзіць 6 разоў за год. Яго назва ― слова грэчаскага паходжання са значэннем "першапрычына", "нешта, што ляжыць у аснове". ARCHE ― ліберальны часопіс, які заўжды пазіцыянаваў сябе трыбунай для беларускай інтэлігенцыі. Яго нумары прысвечаныя важным пытанням беларускай гісторыі і станаўлення беларускай нацыі.
![Талаковы эфір. Як сабраць 1400 рублёў за месяц на незалежны часопіс ARCHE](/sites/default/files/styles/round_photo/public/paragraphs/round_photo/17098533102124714627253704863373509469495352n.jpg.webp?itok=9C59jASu)
Няўжо праект больш нікому не патрэбны? Ці захаваецца часопіс, калі краўдфандынг скончыцца няўдала? У “Талаковым эфіры” ― сумесным праекце Еўрарадыё і Talaka.org ― мы абмяркоўваем гэта з каардынатарам кампаніі па зборы сробкаў на выданне часопіса ARCHE Сяргеем Бахуном.